Фота з архіва
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Пайшоў з жыцця надзвычай таленавіты чалавек - сімвал цэлай эпохі ў айчыннай культуры, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сваё жыццё Валянціна Іванаўна прысвяціла сцэне і ансамблю "Харошкі". Яе майстэрствам захапляліся паклоннікі не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Асаблівай павагі заслугоўвае яе ўклад у выхаванне маладых артыстаў і захаванне лепшых традыцый нацыянальнай харэаграфіі".
"Светлая памяць аб Валянціне Іванаўне назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.-0-