Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 сакавіка 2020, 09:29

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі Беларусі Ірыны Шыкуновай

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 сакавіка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Ірыны Шыкуновай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ірына Сямёнаўна была выдатнай спявачкай, творчасцю якой па праву ганарыцца наша краіна. Яна пражыла яркае і насычанае жыццё, дасягнула прафесійных вышынь і ўпісала незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага опернага мастацтва", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Ірына Шыкунова шчодра дзялілася з моладдзю сваімі ведамі і вопытам, выхавала некалькі пакаленняў таленавітых артыстаў, якія ўносяць важкі ўклад у захаванне і развіццё лепшых дасягненняў нацыянальнай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі