Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2019, 19:06

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага майстра сучаснасці, - гаворыцца ў спачуванні. - З жыцця пайшоў чалавек вялікага таленту, чыёй творчасцю па праву ганарыцца наша краіна. Работы Віктара Аляксандравіча, якія ўяўляюць сабой узоры высокага мастацтва, прызнаны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Віктар Грамыка выхаваў некалькі пакаленняў маладых мастакоў і стаў прыкладам самаадданага служэння Радзіме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі