Юрый Нікалаеў. Фота з архіва РІА Навіны
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Нікалаева. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дарагія сябры, прыміце мае спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Расійскай Федэрацыі Нікалаева Юрыя Аляксандравіча. Пайшоў з жыцця сапраўдны прафесіянал сваёй справы і выключна таленавіты тэлевядучы і акцёр. Яго ўнікальная творчасць і невычэрпная энергія нязменна захаплялі і дарылі радасць мільёнам гледачоў. У Беларусі Юрыя Аляксандравіча цанілі і паважалі за высокае майстэрства і адданае служэнне мастацтву. Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.-0-