ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2022, 19:33

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю кіраўніка Мальтыйскага ордэна

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні Вялікаму камандору Рую Гансала ду Вале Пейшоту дэ Вілаш-Боашу і ўсяму Мальтыйскаму ордэну ў сувязі са смерцю Лейтэнанта Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты фра Марка Луцага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Адыход з зямнога жыцця Лейтэнанта Вялікага магістра - чалавека, які ўвесь свой свядомы шлях прысвяціў абароне веры і дапамозе тым, хто пакутуе, заслужыў павагу людзей розных нацыянальнасцей і рэлігій, - гэта незаменная страта. Шматграннае і нястомнае пастырскае служэнне фра Марка Луцага ў імя фарміравання грамадства на прынцыпах гуманізму, узаемаразумення і даравання падтрымлівала надзею на стварэнне справядлівага свету", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Лейтэнант Вялікага магістра застанецца ў памяці як выдатны духоўны лідар Мальтыйскага ордэна, чыя дзейнасць пакінула значны след у сэрцах людзей ва ўсім свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі