30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну ў сувязі са смерцю Цзян Цзэміня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб смерці мудрага дзяржаўнага дзеяча і выдатнага палітыка Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэміня. Ён быў сапраўдным лідарам, які прысвяціў сваё жыццё нястомнаму служэнню Радзіме. Унёс вялікі ўклад у адраджэнне вялікай кітайскай нацыі, якое дало магчымасць Кітаю стаць магутнай і эканамічна працвітаючай дзяржавай", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокі прафесіяналізм адданага члена Камуністычнай партыі і асабістыя якасці здабылі Цзян Цзэміню заслужаны аўтарытэт і шчырую павагу як у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, так і ва ўсім свеце.
"Цзян Цзэмінь стаяў ля вытокаў станаўлення беларуска-кітайскіх адносін і на працягу многіх гадоў садзейнічаў іх няўхільнаму ўмацаванню. Ён быў першым з кіраўнікоў вашай краіны, якія наведалі Рэспубліку Беларусь. З цеплынёй успамінаю асабістыя сустрэчы з ім, якія далі магчымасць адкрыць зусім новую старонку ў гісторыі ўзаемадзеяння Мінска і Пекіна, заклаўшы трывалую аснову для сённяшняга "ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ад беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні Сі Цзіньпіну, родным і блізкім памерлага.-0-