
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Лыонг Кыонгу ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта гэтай краіны Чан Дык Лыонга. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім смуткам атрымалі вестку аб смерці таварыша Чан Дык Лыонга.
"Ваша краіна страціла выдатнага палітычнага дзеяча, сапраўднага сына і патрыёта. Яго заслугі перад дзяржавай і народам, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё сваёй Радзімы, пашырэнне яе знешнепалітычных інтарэсаў і кола сяброў у свеце маюць высокую ацэнку як у В'етнаме, так і за яго межамі", - гаворыцца ў спачуванні.
"З цеплынёй буду ўспамінаць нашу сустрэчу ў 1998 годзе. Яго візіт у Мінск заклаў аснову для ўстойлівага ўмацавання беларуска-в'етнамскіх адносін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён выказаў глыбокія спачуванні і перадаў словы падтрымкі родным і блізкім Чан Дык Лыонга, а таксама ўсяму в'етнамскаму народу ў сувязі з гэтай стратай.-0-