Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 ліпеня 2022, 19:55

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Жазэ Эдуарду душ Сантуша и народу Анголы

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Жазэ Эдуарду душ Сантуша і народу Анголы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю вядомага дзяржаўнага дзеяча і шматгадовага Прэзідэнта незалежнай Анголы Жазэ Эдуарду душ Сантуша, - гаворыцца ў пасланні. - Пайшоў з жыцця асаблівы палітык, які стаў сімвалам барацьбы з каланіялізмам, супраць прыгнятання і абмежаванняў права нацыі на самавызначэнне".

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што цяжка пераацаніць ролю Жазэ Эдуарду душ Сантуша ў мірным урэгуляванні і аднаўленні Анголы пасля адной з самых працяглых і разбуральных грамадзянскіх войнаў.

У гэты самотны час Прэзідэнт адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім памерлага, а таксама ўсяму ангольскаму народу ў сувязі з вялікай стратай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі