Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2021, 10:03

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Яго жыццёвы і творчы шлях - яркі прыклад служэння айчыннай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Віктар Чарнабаеў, звязаўшы свой лёс з музычным мастацтвам і аддаўшы яму ўсе душэўныя сілы, зрабіў велізарны ўклад ва ўзбагачэнне беларускіх духоўных каштоўнасцей.

"Светлая памяць аб ім назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі