Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2018, 17:34

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце спачуванні ў сувязі са смерцю шчырага і абаяльнага чалавека. Свой лёс Мікалай Міхайлавіч звязаў з мастацтвам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што творчая дзейнасць Мікалая Кірычэнкі стала неацэнным укладам у гісторыю сучаснай культуры, з'яўляецца прыкладам для маладых артыстаў, сапраўдным гонарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і айчыннага кінематографа, узорам служэння сваёй краіне.

"Светлая памяць пра Мікалая Міхайлавіча назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі