Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2021, 18:03

Лукашэнка накіраваў спачуванне Пуціну ў сувязі з трагедыяй у Пермскім дзяржуніверсітэце

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з трагедыяй у Пермскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім болем і смуткам успрынялі ў Беларусі паведамленне аб страшнай трагедыі ў Пермскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце, якая прывяла да гібелі і ранення бязвінных людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі