Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2019, 14:42

Лукашэнка накіраваў спачуванне Пуціну ў сувязі з ахвярамі ДТЗ у Забайкаллі

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі са шматлікімі ахвярамі дарожна-транспартнага здарэння ў Срэценскім раёне Забайкальскага края. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта трагічнае паведамленне ўспрынялі ў Беларусі з вялікім смуткам. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ўсім расіянам, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі