31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў 30 кастрычніка спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёлю ў сувязі з гібеллю людзей у час масавых мерапрыемстваў у Сеуле, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі жудасную вестку аб чалавечых ахвярах у час масавых мерапрыемстваў у раёне Ітхэван сталіцы Паўднёвай Карэі", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка ад усяго беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Карэя, сем'ям і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-