ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2021, 20:22

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана ў сувязі з надзвычайным здарэннем на ваенным складзе і гібеллю людзей

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з надзвычайным здарэннем у Байзакскім раёне Жамбылскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі з вялікай горыччу і смуткам успрынялі вестку аб узрывах на ваенным складзе, што прывялі да гібелі і раненняў людзей", - гаворыцца ў спачуванні.

Ад імя ўсяго беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў словы паддтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі