12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста 11 верасня накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ірака Бархаму Салеху ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку трагедыі ў горадзе Кербела. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з пачуццём глыбокага смутку.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
Як паведамлялася, у іракскім горадзе Кербела ў час рэлігійнага свята Ашура адбылося абвальванне часткі пешаходнага пераходу, на якім сабралася вялікая колькасць людзей. У выніку загінулі больш за 30 чалавек, яшчэ каля 100 паранены.-0-