Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 красавіка 2018, 17:45

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Балгарыі ў сувязі з гібеллю людзей пры аварыі аўтобуса

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Балгарыі Румену Радзеву ў сувязі з гібеллю людзей пры аварыі пасажырскага аўтобуса на аўтатрасе "Тракія". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З пачуццём вялікага смутку ў Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб чалавечых ахвярах у выніку аварыі пасажырскага аўтобуса на трасе "Тракія", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні і перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хуткага выздараўлення ўсім пацярпелым.

Як раней паведамляла БЕЛТА, аварыя забрала жыцці 10 чалавек, яшчэ 20 атрымалі траўмы. Інцыдэнт адбыўся на трасе, якая злучае гарады Бургас і Сафію. Паводле існуючых звестак, аўтобус сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі