Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2023, 17:52

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Арменіі ў сувязі з гібеллю ваеннаслужачых пры пажары

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану ў сувязі з гібеллю людзей пры пажары ў адной з воінскіх часцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Са смуткам атрымаў вестку аб пажары, што адбыўся ў адной з воінскіх часцей Міністэрства абароны Рэспублікі Арменія, у выніку якога загінулі ваеннаслужачыя", - гаворыцца ў спачуванні.

Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў найхутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у трагічным здарэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі