
Фота з архіва
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку ўзрыву на тэрыторыі гандлёвага цэнтра ў Ерэване. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Глыбока ўзрушаны паведамленнем аб разбуральным узрыве на тэрыторыі гандлёвага цэнтра горада Ерэвана, - гаворыцца ў спачуванні. - Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні і словы падтрымкі вам, паважаны Ваагн Гарнікавіч, родным і блізкім загінулых, жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым".-0-