Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лістапада 2019, 14:04

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Албаніі ў сувязі з ахвярамі землетрасення

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Албаніі Іліру Мету ў сувязі з ахвярамі і разбурэннямі ў выніку моцнага землетрасення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі гэта паведамленне. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым і аднаўлення рэгіёнаў, закранутых стыхіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі