
Фота з архіва
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі з узрывамі, што забралі жыцці і пакалечылі мноства мірных грамадзян. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Акты тэрарызму ў дзень нараджэння прарока Мухамеда - злачынствы супраць усяго Ісламу і рэлігійнага свету ў цэлым. Упэўнены, што вінаватыя панясуць адпаведнае пакаранне", - гаворыцца ў спачуванні.
У гэты цяжкі для Пакістана час Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама адрасаваў словы падтрымкі Арыфу Алві і пакістанскаму народу.-0-