Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2021, 19:40

Лукашэнка накіраваў спачуванне народу ЗША ў сувязі з ахвярамі тарнада

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу ЗША ў сувязі з ахвярамі тарнада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З пачуццём вялікага смутку ў Рэспубліцы Беларусь даведаліся аб шматлікіх чалавечых ахвярах і маштабных разбурэннях, выкліканых тарнада, што абрушыўся на Кентукі і шэраг іншых штатаў ЗША", - гаворыцца ў спачуванні.

У гэты цяжкі час выпрабаванняў Прэзідэнт ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама сем'ям, якія засталіся без даху над галавой. Ён пажадаў усім пацярпелым хуткага пераадолення наступстваў стыхіі і вяртання да звычайнага ўкладу жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі