Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 ліпеня 2021, 16:38

Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Германіі ў сувязі з катастрафічнай паводкай

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку катастрафічнай паводкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі гэта трагічнае паведамленне. "У гэты цяжкі час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю словы салідарнасці, шчырай спагады і падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі