Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2021, 09:16

Лукашэнка накіраваў спачуванне Мініханаву ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні самалёта ў Татарстане

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустаму Мініханаву ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні самалёта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім болем даведаўся аб крушэнні самалёта з парашутыстамі на борце ў Мензялінскім раёне Татарстана, у выніку якога загінулі людзі. У гэты смутны час выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі