Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лістапада 2020, 18:50

Лукашэнка накіраваў спачуванне каралю Бахрэйна ў сувязі са смерцю прэм'ер-міністра краіны

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Каралю Бахрэйна шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфе ў сувязі са смерцю прэм'ер-міністра краіны Халіфы бен Сальмана аль-Халіфы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Яго Каралеўская Высокасць Прынц Халіфа, які 50 гадоў аддана служыў сваёй краіне на пасадзе кіраўніка ўрада, назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю Бахрэйна як мудры дзяржаўны дзеяч, а ў нашай памяці застанецца выдатным сынам бахрэйнскага народа", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адрасаваў шчырыя словы спачування і падтрымкі шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфе і ўсім жыхарам Бахрэйна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі