Фота АР
25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву ў сувязі з трагічнай гібеллю людзей у выніку крушэння пасажырскага самалёта авіякампаніі "AZAL" у раёне горада Актау ў Казахстане, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з пачуццём глыбокага болю і смутку.
"Беларусы падзяляюць цяжар напаткаўшай братэрскі народ Азербайджана бяды і гора незаменных страт", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў шчырыя словы падтрымкі і спачування ўсім родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага аднаўлення пацярпелым.-0-