11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIX Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваш від адзінаборстваў - школа працавітасці, майстэрства і мужнасці, спаборніцтва характараў, заснаванае на філасофіі годнасці і высакароднасці. Усяго, што фарміруе сапраўднага чалавека, - гаворыцца ў прывітанні. - А традыцыйныя штогадовыя спаборніцтвы ў Мінску лепшых самбістаў свету - яскравы прыклад таго, як спорт здольны аб'ядноўваць людзей розных нацыянальнасцей і культур. Так было папярэднія гады. Няхай так будзе і ў далейшым".
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам турніру ў кожным паядынку прадэманстраваць свае лепшыя якасці, падарыць балельшчыкам захапляючае спартыўнае свята і на ўсё жыццё захаваць у душы асаблівы дух еднасці і братэрства, які пануе пад купалам сталічнага Палаца спорту.
"Усім міру, дабра і моцнага здароўя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-