Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 верасня 2021, 17:46

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям юбілейнага, XXV Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У нашай краіне гэты від адзінаборстваў - адзін з самых паспяховых і любімых, а беларускія атлеты - сапраўдныя фаварыты ўсіх прэстыжных спаборніцтваў, - гаворыцца ў прывітанні. - У гэтым годзе самба атрымала алімпійскае прызнанне, а значыць, наш турнір стане яшчэ больш папулярным".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам мерапрыемства моцнага здароўя, яркіх і відовішчных паядынкаў, незабыўных уражанняў ад турніру і беларускай сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі