Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2019, 09:09

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIV Беларускага міжнароднага медыяфоруму

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIV Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сімвалічна, што ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў месцам правядзення форуму выбраны Брэст - горад, які мужна прыняў на сябе першыя ўдары ворага", - гаворыцца ў прывітанні.

"Нашы народы здзейснілі вялікі подзвіг, адстаялі ў той вайне сваю свабоду і незалежнасць, таму што былі разам. Сёння мы таксама сумесна павінны зберагчы агульную гісторыю, не дапусціць перагляду і фальсіфікацыі гераічнага мінулага. Зрабіць не толькі прафесійны, але і глядацкі, чытацкі выбар на карысць журналістыкі праўды, справядлівасці і аб'ектыўнасці", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што сёлетні форум натхніць яго ўдзельнікаў на новыя ідэі і творчыя рашэнні ў рэалізацыі актуальных праектаў, нацэленых на захаванне ў грамадстве адзінства, згоды і міру ў імя будучыні. Прэзідэнт пажадаў усім невычэрпнай энергіі, сілы духу і нязменна высокіх рэйтынгаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі