Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2023, 09:04

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVII Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларуская сталіца зноў сардэчна і гасцінна прымае лепшых прадстаўнікоў аднаго з самых відовішчных і тэхнічных відаў адзінаборстваў. Спорт заўсёды быў паслом міру, дык няхай жа і мінскі турнір яшчэ доўгія гады служыць высокім мэтам з'яднання людзей, умацавання ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што пад легендарнымі зводамі Палаца спорту самбісты здолеюць прадэманстраваць сваё майстэрства і сілу духу, а балельшчыкі ў поўнай меры атрымаюць асалоду ад яркіх і бескампрамісных паядынкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі