ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2019, 12:14

Лукашэнка нагадаў кіраўніцтву Мінска аб задачах па азеляненні і добраўпарадкаванні

27 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў кіраўніцтву Мінска аб задачах па азеляненні і добраўпарадкаванні. Адпаведныя дадатковыя даручэнні кіраўнік дзяржавы даў сёння ў час наведвання ў сталіцы ЗАТ "Вітэкс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я прымушаю ўздоўж дарог дрэвы высаджваць, а ў яго (у Мінску. - Заўвага БЕЛТА) - я спецыяльна праехаў па горадзе - гэтыя адкосы - яны голыя. Людзі ходзяць і на такім адкосе абкошваюць траву тры разы ў год. Гэта затраты. Пасадзіце там кусты (раз у 3-5 гадоў падрэзаў, сфарміраваў, каб прыгожы быў, і Мінск набудзе іншае аблічча). Гэта ж вітрына. Пасадзіце хаця б елачкі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што некаторыя работы ў гэтым напрамку трэба правесці на працягу восені, а за зіму спланаваць у цэлым. "Кожнаму кіраўніку адміністрацыі (сталічных раёнаў. - Заўвага БЕЛТА) даручыць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт таксама нагадаў, што прадпрыемствам і арганізацыям трэба ўдзельнічаць у добраўпарадкаванні і азеляненні прылеглых тэрыторый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі