12 чэрвеня. Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні празмернасці заканадаўчага масіву застаюцца актуальнымі. На гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 12 чэрвеня на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, па-ранейшаму актуальнымі застаюцца пытанні празмернасці заканадаўчага масіву і дубліравання норм.
"Гэта вялікі пласт работы. Я ведаю, што такое заканатворчасць. А тут трэба арганізаваць, трэба паглядзець на ўсё, што мы "натварылі" за апошнія 10, 20, а можа, 30 гадоў, і "адсекчы" тое, што нам сёння не патрэбна, пакінуць толькі тое, што трэба", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Работу ў гэтым напрамку Адміністрацыя Прэзідэнта пачала даўно, і пэўныя вынікі ўжо дасягнуты.
"Гэта трэба не забываць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Звярнуць трэба ўвагу на якасць экспертнай прапрацоўкі прававых ініцыятыў. Нам патрэбны больш дакладныя прагнозы прававога ўздзеяння ўнесеных урадам і дапрацаваных вамі праектаў заканадаўчых актаў на сярэднетэрміновую перспектыву".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра яшчэ адну найважнейшую функцыю Адміністрацыі Прэзідэнта - кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы і пісьмовых, і вусных.
"Калі гэтага кантролю не будзе, калі вы не даб'яцеся рэалізацыі даручэнняў Прэзідэнта, Прэзідэнту ў краіне рабіць няма чаго. Аўтарытэт яго будзе падаць, і ў рэшце рэшт можам давесці да таго, што народ падумае: ды навошта гэты прэзідэнт нам патрэбны наогул? А ў наш час ён патрэбны. Буду я або нейкі іншы чалавек, адказны, ідучы на чале, ён патрэбны. Але калі ён прымае рашэнні - жалезабетонна гэтыя рашэнні павінны быць выкананы", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.
"Сістэма папераджальнага кантролю за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў цэлым выбудавана. Але пытанні да забеспячэння якасці і своечасовасці выканання даручэнняў перыядычна ўзнікаюць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што многія пытанні ён трымае на асабістым кантролі. "І калі толькі я ўбачу, што з боку Адміністрацыі гэта не атрымала кантролю і развіцця, гэта не ўкаранёна ў жыццё - наракайце самі на сябе. І ніякіх адпісак не прымайце, - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. - Сістэма папераджальнага кантролю за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы нібыта выбудавана, як вы лічыце, але патрэбны рэзультат. Не адпіскі. Пытанні да забеспячэння якасці, своечасовасці выканання даручэнняў перыядычна ўзнікаюць".-0-