Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка нагадаў аб задачы па павышэнні зарплат нізкааплатных катэгорый работнікаў

Прэзідэнт 23.08.2019 | 12:29
Фота з архіва
Фота з архіва

23 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб задачы па павышэнні зарплат нізкааплатных катэгорый работнікаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння атрымалі лічбы па заработнай плаце. Яна расце. І лічба па ліпені - Br1128. Сярэдняя зарплата нарастаючым падрахункам ужо Br1055. Гэта крыху вышэй за тыя параметры, якія планаваў урад. І, адпаведна, гэта на нас накладвае дадатковыя абавязацельствы па пошуку сродкаў для таго, каб зарплаты бюджэтнікаў, пенсіі трымаліся на ўстаноўленых вамі ўзроўнях - 80 працэнтаў і 40 працэнтаў да сярэдняй заработнай платы", - сказаў у час даклада Сяргей Румас.

"Мы дамаўляліся нізкааплатных неяк падымаць: у сацыяльнай сферы - адукацыю, ахове здароўя - нянечак, работнікаў нізкага звяна. Яны ж людзі, трэба іх падтрымліваць неяк. Як у нас тут ідуць справы?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

"Сёння асноўны ўпор у дзейнасці ўрада якраз на тым, каб нізкааплатныя катэгорыі атрымлівалі дастойную заработную плату", - адказаў Сяргей Румас.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.