Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лютага 2023, 13:29

Лукашэнка: нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з вучонымі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што шматгадовыя намаганні, укладзеныя ў развіццё аграпрамысловага комплексу, даюць свой плён, аб чым у тым ліку сведчаць вынікі экспарту беларускай сельгаспрадукцыі. "Нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка. Нафта наогул апусцілася ніжэй за плінтус. На $8,3 млрд прадалі прадуктаў харчавання", - сказаў ён.

"Я ўвогуле прыхільнік таго, што харчавацца трэба тым, што ў цябе расце на зямлі. Я імпартнага практычна не ўжываю", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што колькасць насельніцтва ў свеце павялічваецца і спатрэбяцца дадатковыя аб'ёмы прадуктаў харчавання, а таму аграсектар - вельмі перспектыўная сфера.

У ходзе сустрэчы доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, загадчык аддзела алейных культур Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Ядвіга Пілюк звярнула ўвагу на важнасць вырошчвання рапсу і атрымання рапсавага алею. Паводле яе слоў, навуковыя і практычныя распрацоўкі гэтай тэмы пачаліся ў краіне даўно і цяпер ужо ёсць нядрэнныя вынікі. Былі створаны сістэмы сартоў, гібрыды, распрацаваны тэхналогіі вырошчвання рапсу. І ўжо атрыманы амаль мільён тон прадукцыі.

"Думаю, што запатрабаванасць у рапсавым алеі, які вельмі карысны, у свеце будзе расці. Якасці мы дасягнулі і ідзём у нагу з сусветнай вытворчасцю", - заўважыла яна, падкрэсліўшы, што Беларусь знаходзіцца на 9 месцы ў свеце па экспарце рапсавага алею.

Вучоны лічыць, што рапсавы алей - гэта культура сучаснасці і будучыні, таму трэба пашыраць яе вытворчасць, што дасць добры прыбытак.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў свеце попыт на рапсавы алей сапраўды каласальны. У Беларусі змаглі дасягнуць добрых вынікаў у вырошчванні рапсу, як таго і патрабаваў Прэзідэнт, і трэба імкнуцца да павышэння ўраджайнасці гэтай культуры.

Звяртаючыся да вучоных, кіраўнік дзяржавы заклікаў распрацоўваць новыя тэхналогіі, асабліва ў плане таго, што патрэбна цяпер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі