22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юрый Селіверстаў, назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, будзе таксама па сумяшчальніцтве з'яўляцца паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, спецыяльным прадстаўніком Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД і АДКБ. Гэта прадугледжана ўказам нумар 27, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з указам Юрый Селіверстаў надзелены паўнамоцтвамі намесніка прэм'ер-міністра па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расіяй. Ён будзе прадстаўляць Беларусь у кантактах са службовымі асобамі і дзяржорганамі Расіі, Саюзнай дзяржавы па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, уносіць ва ўрад Беларусі, рэспубліканскія органы дзяржкіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, іншыя органы і арганізацыі прапановы па пытаннях гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расіяй. Ён таксама будзе ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, прадстаўнікоў Беларусі ў органах Саюзнай дзяржавы, даваць ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантраляваць іх рэалізацыю.
Пры гэтым Юрый Селіверстаў нясе персанальную адказнасць за пашырэнне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў Саюзнай дзяржаве і адносінах з Расіяй.-0-