ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 21 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2019, 09:00

Лукашэнка на закрыцці II Еўрапейскіх гульняў: гэта было свята яркіх уражанняў і моцных эмоцый

1 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні былі святам яркіх незабыўных уражанняў і моцных эмоцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўрачыстага закрыцця спартыўнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта было свята яркіх незабыўных уражанняў і моцных эмоцый. Было ўсё - радасць, шчасце і расчараванне. Такі яго вялікасць спорт. Гэта было свята дружбы і яднання, гарачага запалу спаборніцтваў, якія з'ядналі мільёны жыхароў Еўропы ў адну вялікую сям'ю, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Але перш за ўсё мы падарылі яго сабе, беларусам - як сведчанне нашых магчымасцей і таго, што мы горы можам звярнуць. Але толькі тады, калі мы разам".

"Для гасцей мы шырока расчынілі ўсе дзверы Беларусі - краіны сярэднееўрапейскіх памераў, што жыве і развіваецца па сваіх законах і традыцыях, якія ідуць з глыбокай даўніны стагоддзяў. Краіны, якая не стварае праблем і не выстаўляе прэтэнзій суседзям. Яны ў нас, гэтыя суседзі, вельмі розныя. І ладзіць з імі часам няпроста", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на працягу дзесяці дзён на мінскіх арэнах панавала цёплая атмасфера ўзаемапавагі, якую стваралі жыхары і госці Беларусі - усе, хто любіць спорт, верыць у сілу алімпійскай місіі, нацэленай на захаванне міру на зямлі. "Увасабленнем гэтай вялікай ідэі стала Полымя міру - сімвал II Еўрапейскіх гульняў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуўся да гасцей Беларусі і горада-героя Мінска: "Вы наведалі краіну прыгожую і вельмі ўтульную для жыцця і адпачынку. Пазнаёміліся з добрым і працавітым народам, які жыве без войнаў, узрушэнняў і канфліктаў. І, калі вы зноў захочаце пачуць цішыню, прыязджайце да нас у Беларусь".

"Мы закрываем ІІ Еўрапейскія гульні. Але не развітваемся, а гаворым: "Да новых сустрэч". У любы час. Сустрэч у Беларусі. Тут заўсёды будуць рады вам. Вядома, усе мы з нецярпеннем будзем чакаць наступныя Еўрапейскія гульні. І няхай іх гісторыя будзе доўгай і слаўнай!" - пажадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі