Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 мая 2022, 11:55

Лукашэнка: на Захадзе палітыку даўно ператварылі ў пастановачнае кіно і шоу

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Захадзе палітыку даўно ператварылі ў пастановачнае кіно і шоу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення інфармацыйнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба разумець, што людзі, якія сочаць за навінамі, не заўсёды могуць аддзяліць праўду ад хлусні. Калі не з'яўляешся рэальным удзельнікам падзей і атрымліваеш вялікую колькасць інфармацыі ў выглядзе фэйкаў, сапраўды цяжка праўду ад хлусні аддзяліць. На Захадзе палітыку ў прынцыпе даўно ператварылі ў пастановачнае кіно, шоу. Людзей прывучылі да такога фармату падачы інфармацыі, таму праўда часам нецікавая. Больш цікавы фэйк, шоу. Таму што прыгожа пастаўлены", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што рэальнасць часам сумная і не такая яркая, як хлусня і фэйкі. "І ў гэтым галоўная праблема. У выніку мы бачым: нават прымітыўна сфабрыкаваныя сюжэты прымаюцца людзьмі на веру. А любая вайна, перш за ўсё негарачая, гібрыдная вайна, гэта барацьба за розумы людзей. І мы павінны абараніць нашых людзей. Пытанне, як. Аб гэтым мы і будзем размаўляць", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі