Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лютага 2024, 11:23

Лукашэнка на выбарчым участку: галасую за прафесіяналізм і адданасць беларускаму народу

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў расказаў, на чым грунтаваў свой выбар пры галасаванні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Свой выбар я грунтаваў на прафесіяналізме і надзейнасці. Для нас час няпросты наперадзе, таму, акрамя прафесіяналізму, павінна быць яшчэ надзейнасць, адданасць беларускаму народу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што выбраны будуць абсалютна надзейныя, талковыя людзі, якія разумеюць, што за задачы стаяць перад краінай і народам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі