Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 чэрвеня 2018, 19:58

Лукашэнка на ВДС расказаў аб цікавым факце ў гандлі з Расіяй сельгаспрадукцыяй

19 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы адзначыў тое, што Расія ў разліку на душу насельніцтва пастаўляе ў Беларусь больш сельгаспрадукцыі, чым Беларусь у Расію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цікавы факт прагучаў, які не ўсе ведаюць, а можа, нехта і наогул упусціў. Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін), на душу насельніцтва Расія пастаўляе ў Беларусь сельгаспрадукцыі больш, чым мы ў Расію. Прынята гаварыць, вось беларусы пастаўляюць шмат. На душу насельніцтва вы больш нам пастаўляеце, чым мы вам. Лічбы не называю. Знойдзеце самі. Але значна больш. Расіяне нас кормяць больш, чым мы", - заявіў беларускі лідар.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на пасяджэнні далажыў аб супрацоўніцтве ў сферы АПК, якое вядзецца па некалькіх напрамках. "Першы - для нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці імпартазамяшчальнай племянной прадукцыі Мінсельгасхарчам Беларусі і Мінсельгасам Расіі рыхтуецца праект канцэпцыі праграмы пад назвай "Фарміраванне канкурэнтаздольнай базы генетычных рэсурсаў у сістэме суб'ектаў племянной жывёлагадоўлі Саюзнай дзяржавы". Другі - рэалізуецца ідэя інтэграцыі беларускай і расійскай інфармацыйных сістэм, якая ставіць сабе за мэту недапушчэнне вытворчасці і абарачэння фальсіфікаванай і кантрафактнай прадукцыі на харчовым рынку Саюзнай дзяржавы. Трэці - зацверджана дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Мінсельгасхарча Беларусі і Мінсельгаса Расіі па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі на 2018 год. Наперадзе рэалізацыя закладзеных у гэтым дакуменце палажэнняў", - сказаў дзяржсакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі