Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 16:24

Лукашэнка на УНС прапанаваў рэалізаваць праект "Здаровая нацыя"

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў рэалізаваць праект "Здаровая нацыя". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў Аляксандр Лукашэнка, у гэтым праекце будуць наступныя асноўныя раздзелы: "мабільная медыцына", "крокавая даступнасць меддапамогі", "дзень здароўя", "клапатлівая паліклініка", "адпачынак для здароўя", "высокатэхналагічная медыцына ў рэгіёнах".

Адносна апошняга раздзела Прэзідэнт адзначыў, што размова ідзе аб 12 міжрэгіянальных цэнтрах, якія будуць аснашчаны ўсім неабходным па сталічных стандартах для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. "Мы іх сёння фарміруем, каб наблізіць якасную медыцыну да людзей. І будзем рабіць усё, каб ва ўмовах лічбавізацыі, ва ўмовах сучаснага свету, знаходзячыся, дапусцім, у Маладзечне, чалавек мог неадкладна атрымаць кансультацыю прафесара з Мінска, дзе сканцэнтраваны самыя моцныя ўрачы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра частку праекта "адпачынак для здароўя", Прэзідэнт падкрэсліў важнасць асабістай зацікаўленасці кожнага чалавека ў захаванні свайго здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі