Сцяг Чацвер, 23 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 студзеня 2025, 11:40

Лукашэнка на цырымоніі ўручэння Знака якасці: гэта было спаборніцтва мацнейшых і роўных

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя ў гісторыі суверэннай Беларусі ўладальнікі Знака якасці прайшлі жорсткі адбор на адпаведнасць крытэрыям інавацыйнасці, тэхналагічнасці, бяспекі і шэрагу іншых. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 студзеня на цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Любая суверэнная, незалежная дзяржава, якая сябе такой лічыць, павінна мець свае сур'ёзныя традыцыі, якія ўкараніліся ў свядомасці людзей. І я вельмі спадзяюся, што сённяшні знакавы дзень ва ўсіх сэнсах стане такой традыцыяй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы цырымонію.

Прэзідэнт нагадаў, што роўна год таму быў заснаваны Дзяржаўны знак якасці - атрыбут афіцыйнага прызнання, а цяпер вызначаны першыя ў гісторыі маладой незалежнай беларускай дзяржавы ўладальнікі гэтай найвышэйшай узнагароды.

"Гэта вядомыя ўсім маркі, пра якія мы з гонарам гаворым: "Зроблена ў Беларусi". Яны прайшлі жорсткі адбор на адпаведнасць крытэрыям інавацыйнасці, тэхналагічнасці, бяспекі і шэрагу іншых. У лінейцы пераможцаў нашы знакамітыя аўтатэхніка і прадукты, якія палюбіліся мільёнам людзей на розных кантынентах. Дзіцячае харчаванне, якім кормяць малышоў нават у далёкай Афрыцы. І, вядома ж, вырабы з беларускага лёну, аднаго з нашых нацыянальных сімвалаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, спіс намінантаў мог быць яшчэ большым, паколькі дастойных нямала. У конкурсе ўдзельнічала амаль 220 арганізацый-вытворцаў, на атрыманне знака якасці прэтэндавала 660 тавараў.

"Гэта было спаборніцтва мацнейшых і роўных. І тым каштоўней перамога для тых, хто перамог. Рэспубліканская атэстацыйная камісія і самыя строгія суддзі - каля 50 тыс. беларускіх грамадзян-спажыўцоў - вызначылі дваццатку самых знакавых айчынных тавараў", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі