Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 12:44

Лукашэнка: на тэрыторыю Польшчы, Літвы, Латвіі штосутачна трапляюць да 200 бежанцаў

26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. На тэрыторыю Польшчы, Літвы, Латвіі кожныя суткі трапляюць да 200 бежанцаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з бежанцамі каля ТЛЦ побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паводле даных палякаў і іншых сумежных улад, на тэрыторыю Польшчы, Літвы, Латвіі штосутачна цяпер праходзяць да 200 чалавек. Ганяюцца за імі ўнутры Польшчы, некаторых яны вылоўліваюць і выкідваюць зноў на граніцу. Вельмі шмат хворых і знясіленых людзей: кожныя суткі мы прыкладна па 10 чалавек забіраем з граніцы і адвозім у бальніцу. Астатнія на працягу сутак зноў ідуць на тэрыторыю Польшчы і імкнуцца прайсці ў Германію", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, у гэтым выпадку размова ідзе пераважна аб дарослых людзях без дзяцей. А з дзецьмі - да дзясятка чалавек усяго.

Прэзідэнт агучыў даныя аб тым, што за апошнія суткі праз граніцу Беларусі на тэрыторыю Польшчы і менш - на тэрыторыю Літвы пайшлі прыкладна 200 чалавек. "Гэта людзі, якія знаходзіліся ў Мінску, Гродне, жылі на прыватных кватэрах. З вашага лагера, можа, 10 чалавек", - растлумачыў беларускі лідар.

"За апошнія суткі была спроба проста па-зверску выкінуць на граніцу з боку Польшчы каля 400 чалавек. Яны пайшлі назад. Засталіся на граніцы ў нас 150 чалавек, якія ходзяць па лініі граніцы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле падлікаў беларускага боку, на тэрыторыі нашай дзяржавы акрамя 2-тысячнага лагера ў Гродзенскім раёне знаходзяцца яшчэ каля 2-3 тыс. бежанцаў з краін Блізкага Усходу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі