Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2022, 12:49

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным выказаўся аб мабілізацыі ў Расіі

26 верасня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы выказаўся аб мабілізацыі ў суседняй краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць розныя людзі: і тут і там хапае іх. Мы іх бачым. І дзякуй богу, можа. Вось ёсць нейкі водападзел і крытэрый (у нас у 2020 годзе, у Расіі цяпер), які паказвае, хто ёсць хто. У гэтым нічога дрэннага няма. У нас мабілізацыяй палохаюць, тут нехта пабег за мяжу. Слухайце, у Расіі 25 мільёнаў мабілізацыйны рэсурс. Добра, няхай пабеглі 30 тысяч, ну, 50 тысяч. А калі б яны тут засталіся, яны што, нашымі людзьмі былі б? Няхай бягуць. Я не ведаю, як вы да гэтага ставіцеся, а я асабліва не перажываў, калі ў 2020 годзе некалькі тысяч выехалі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер, паводле слоў Прэзідэнта, большасць беларусаў, якія выехалі, просіцца назад. "І гэтыя прыедуць. Толькі трэба прыняць рашэнне, што з імі рабіць: ці няхай едуць сюды, ці няхай там кормяцца на сваім хлебе. Так рабіць нельга. Можна, у рэшце рэшт, дамовіцца тут і не бегаць па Еўропах і па Амерыцы, як гэта было ў бальшавіцкую рэвалюцыю і пасля яе. Сітуацыя ж не тая", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі