Сцяг Субота, 20 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2024, 11:31

Лукашэнка на сустрэчы з першай лэдзі Зімбабвэ заявіў аб рашучасці рэалізаваць усе дамоўленасці з гэтай краінай

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліяй Мнангагвай заявіў аб рашучасці рэалізаваць усе дамоўленасці з гэтай краінай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка прывітаў госцю, а таксама асоб, якія яе суправаджаюць. "Вельмі рады, што вы прыбылі да нас у дзень славянскай культуры (размова пра фестываль "Славянскі базар у Віцебску". - Заўвага БЕЛТА) і маленькі кавалачак зімбабвійскай культуры прывезлі нам. Вы наша стаўленне да вас і вашай краіны, да вашага Прэзідэнта добра ведаеце. Гатовы аказаць вам усялякую падтрымку і паслугі ў час знаходжання ў Беларусі. І не толькі ў час знаходжання ў Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Вы ведаеце, што мы чакаем візіт Прэзідэнта Зімбабвэ ў Беларусь. Акажам яму ўсялякае садзейнічанне ў рэалізацыі гэтай місіі. У рэалізацыі тых задум і тых планаў, якія мы з вамі вызначылі на будучае. Вы добра знаёмы з нашай Беларуссю. Ведаю, што вас суправаджаюць прадстаўнікі бізнес-колаў Зімбабвэ. Добра, што гэта жанчыны. Яны больш уважлівыя. І паглядзяць на ўсё лепшае, што ёсць у Беларусі, і тое, што мы гатовы рэалізаваць з вамі сумесна на тэрыторыі, у тым ліку і Зімбабвэ. Перадайце, калі ласка, Эмерсану, майму даўняму сябру, самыя добрыя пажаданні і нашу рашучасць рэалізаваць нашы дамоўленасці", - заявіў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што непасрэдна за развіццё адносін з краінамі Афрыканскага кантынента ў Беларусі будзе адказваць новы міністр замежных спраў. "Ён абсалютна ў тэме. Думаю, у бліжэйшы час ён зможа пабываць у вас. І, калі будзе неабходнасць, адкарэкціраваць нашы планы і тыя задачы, якія мы будзем вырашаць у бліжэйшы час", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў важнасць і значнасць той місіі, якую ўзяла на сябе першая лэдзі Зімбабвэ. Гэта датычыцца развіцця сістэмы аховы здароўя і дзіцячага харчавання ў краіне. "Будзьце ўпэўнены, што ў гэтым плане мы заўсёды будзем побач з вамі і зробім усё неабходнае", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

"Словам, у нас вельмі вялікія, шырокія планы. Мы вельмі хочам працаваць у вашай краіне і зрабіць нешта карыснае для народа Зімбабвэ. Вы можаце разлічваць на нас", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі