ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 12 жніўня 2022
Мінск Ясна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 чэрвеня 2022, 11:24

Лукашэнка на сустрэчы з Патрыярхам Кірылам: праўда на нашым баку, мы вытрымаем любы націск

У час сустрэчы
У час сустрэчы

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць візіт у Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла добрым знакам. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з ім у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няпросты час. І добра, што вы прыехалі на сваю зямлю. Не чужую для вас. Для нашага народа гэта добры знак. Знак такога яднання, згуртаванасці перад гэтымі злымі сіламі, як наш уладыка кажа. Паверце, праўда на нашым баку. Яна заўсёды мацнейшая. І мы вытрымаем любы націск на нас, якім бы ён ні быў. Няхай у форме мяцяжу або гібрыдных нейкіх войнаў, або нават гарачых. Мы вытрымаем", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Вопыт ёсць вытрымліваць", - згадзіўся Патрыярх.

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Не можа быць планеты без нашай цывілізацыі. Таму, я думаю, Ён (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА) там глядзіць жа на нас, напэўна. Недзе там пажурыць, але і падтрымлівае, дапамагае".

"Несумненна", - адрэагаваў Патрыярх Кірыл.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў яму за добры знак - прыезд у Беларусь. "Ведайце, што вы заўсёды тут не як дома, а дома, на сваёй зямлі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рады бачыць Патрыярха ў бадзёрым здароўі і добрым настроі. Ён назіраў па тэлебачанні за мерапрыемствамі ў гонар 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях, што праходзілі гэтымі днямі ў Беларусі і непасрэдна ў Полацку. "Вельмі прыемна было бачыць шэсце. Вельмі шмат людзей прыйшло. Прытым з Расіі, Варонежа прыязджалі для таго, каб прайсціся там па вуліцы і адсвяткаваць", - сказаў ён.

"Так, вельмі ўрачыста і духапад'ёмна", - згадзіўся Патрыярх Кірыл.

Прэзідэнт падкрэсліў, што для беларускага народа гэта вельмі важна: "Адтуль пачалося наша праваслаўе, і наш Патрыярх Маскоўскі падтрымаў гэту дату. Па-мойму, на сінодзе рашэнне прымалася. Таму я ўдзячны вам, што вы ў гэты дзень у Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы запрасіў Патрыярха і ў далейшым прыязджаць у Беларусь. "Думаю, знойдзеце вы час яшчэ раз да нас прыехаць. Асабліва ў 900-годдзе манастыра ў 2025 годзе (споўніцца 900 гадоў з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку. - Заўвага БЕЛТА), - адзначыў беларускі лідар. - Я вас з задавальненнем прыму ў Беларусі. Ды і ў любы час. Я часта гавару, што гэта ваша зямля з часоў вашага служэння царкве ў Смаленску. Калі вы ў Калінінград цераз Беларусь прыляталі (у былыя гады Патрыярх Кірыл займаў пасаду мітрапаліта Смаленскага і Калінінградскага. - Заўвага БЕЛТА). Я помню ўсе вашы выказванні таго часу. Вы вельмі любілі Беларусь. Я помню нашу першую сустрэчу ў гарах (размова пра сустрэчу ў Сочы. - Заўвага БЕЛТА) і нашу тады размову".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі