Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 студзеня 2025, 11:45

Лукашэнка на сустрэчы з Лебедзевым: на выбарах імкнуліся зрабіць усё дэмакратычна, каб і вораг не прычапіўся

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй, што вы з калегамі сваімі прыехалі, папрацавалі. Для нас ваша ацэнка і заключэнне важныя, паколькі вы заўсёды з'яўляецеся нашымі шчырымі сябрамі. І я хачу, каб вы сумленна сказалі. Я чуў вашы заявы папярэднія. Можа, мы недзе нешта не так зрабілі, недапрацавалі. На гэтых выбарах мы імкнуліся зрабіць усё ну так дэмакратычна, каб нават самы апошні вораг не прычапіўся да нас. Мы стараліся вельмі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Мы гэта бачылі", - сказаў у адказ Сяргей Лебедзеў.

"Я стараўся не ўмешвацца ў выбары, не праводзіць залішне агітацыі", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што цэнтральнай фігурай быў старшыня ЦВК і яго калегі, якія інфармавалі грамадства пастаянна аб сітуацыі, якая складвалася як у ходзе папярэдняга галасавання, так і ў асноўны дзень выбараў.

"Але, магчыма, так па-сяброўску вы нешта левым поглядам, бакавым зрокам нешта заўважылі. Вы скажыце, мы людзі пры свядомасці, гатовы выправіць. Яшчэ раз удзячны вам за тое, што вы ў гэты няпросты для Беларусі час прыехалі да нас і смела, адкрыта назіралі за тым працэсам, які адбываецца", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі