Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2024, 15:08

Лукашэнка на сходзе Белкаапсаюза: за вёску галавой адказваеце! 

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў запатрабаваў забяспечыць якаснае абслугоўванне вясковага насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перапрацоўка - гэта не толькі рэзерв нарошчвання аб’ёмаў дзейнасці, але і разам з грамадскім харчаваннем дадатковы механізм кампенсацыі нізкаэфектыўнага гандлю ў вёсцы. У вас дастаткова канкурэнтных пераваг", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, вытворчасць прадуктаў харчавання для спажыўкааперацыі мае некалькі стратэгічных пасылаў: "Гэта натуральнасць, пашырэнне асартыменту і рост прадукцыйнасці. Хлеб, кандытарскія вырабы, мяса, каўбаса, традыцыйныя саленні, замарожаныя грыбы - многае з таго, што вы вырабляеце, заўсёды карыстаецца попытам. Пашырайце свой асартымент".

Кіраўнік дзяржавы расказаў, як у 2021 годзе наведаў невялікую хлебапякарню ў Свіслачы. Прэзідэнт тады пакаштаваў мясцовы хлеб і быў уражаны яго смакам. Пасля наведвання Аляксандрам Лукашэнкам пякарні людзі назвалі пляцёнку "Бацькава булка". У горадзе нават пачалі праводзіць аднайменны каравай-фэст.

У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на скаргі, якія паступаюць ад людзей на якасць хлебапякарнай прадукцыі ў іншых гарадах, у прыватнасці ў Рагачове. Ён даручыў разабрацца ў гэтым пытанні і прыняць неабходныя меры. "Зрабіце, каб у вялікім горадзе Рагачове людзі мелі свой хлеб! - запатрабаваў Прэзідэнт. - Абслугоўвайце як належыць людзей".

"Вам мая парада: пачніце з дысцыпліны і парадку, структуруйце сваю арганізацыю. З сябе пачніце. Калі трэба нечым дапамагчы, я абавязкова дапамагу. Але толькі дзейнічайце. Разам з органамі ўлады. Віцэ-прэм'ер Заяц будзе кантраляваць, мы будзем дапамагаць. Цяпер прэм'ер-міністр да гэтага асабіста падключыцца. Так яму і перадайце. За вёску вы галавой адказваеце. Мы з вамі ўсе вясковыя людзі. Яшчэ раз паўтараю: адтуль пайшла наша краіна - мы павінны іх падтрымаць. Мы вас прымусім працаваць. Разумейце мяне, як хочаце. Вы можаце. Калі б вы не маглі, я сёння прыйшоў бы і пачаў з галоўнага: як будзем развальваць Белкаапсаюз і на гэтым месцы фарміраваць новы гандаль. Але я яшчэ спадзяюся на вас", - заявіў беларускі лідар.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі