Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 19:26

Лукашэнка: на развіццё чалавечага капіталу мы заўсёды знойдзем сродкі

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На развіццё галоўнага рэсурсу - чалавечага капіталу - заўсёды знойдуцца сродкі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чалавечы капітал - гэта галоўны рэсурс краіны, на развіццё якога мы заўсёды знойдзем сродкі. Аднак, якім ён будзе, якім будзе наш бюджэт, і колькі заробім, залежыць ад нас, ад сумленнасці і ад таго, як мы будзем плаціць падаткі. А задача дзяржавы - зрабіць так, каб заплаціць падаткі было лёгка і зразумела, падатковая нагрузка была справядлівай", - падкрэсліў беларускі лідар.

Таксама Прэзідэнт лічыць, што ў кожнага грамадзяніна павінен быць выбар, куды ўкласці грошы. "Мы гэты выбар у поўным аб'ёме яшчэ не прадаставілі. Гэта магчыма ў рамках паўнацэннага фінансавага рынку, каштоўных папер, дзяржаблігацый, інвестыцыйных фондаў, крыптавалюты. Усё гэта павінна стаць штодзённай задачай дзяржавы, для гэтага трэба стварыць празрыстыя правілы і ўмовы", - адзначыў ён.

Яшчэ адным важным, на думку кіраўніка дзяржавы, напрамкам з'яўляецца страхаванне. "Тут таксама ў нас шмат работы, і мы ў гэтым напрамку будзем развівацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі