7 студзеня, Лагойск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Раство Хрыстова наведвае храм свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Лагойску, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы па традыцыі запаліць калядную свечку, паразмаўляе ў храме з вернікамі і свяшчэннікамі.
"Гэта свята прасякнута любоўю да Бога, праведнасцю і спагадай. Яно натхняе на справы міласэрнасці і заклікае да міру і згоды. Раство напаўняе нашы душы радасцю, дорыць надзею на здзяйсненне запаветных жаданняў", - гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі праваслаўным хрысціянам.
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудаваны ў 1866 годзе. Пры ім ёсць гаючая крыніца, што цячэ з падножжа ўзгорка, на якім стаіць храм.-0-