Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 15:36

Лукашэнка на пытанне, ці верне Расія Украіне Крым: "Мне здаецца, не"

26 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне прадстаўнікоў украінскіх СМІ, ці верне Расія Украіне Крым, заявіў, што не лічыць гэта магчымым у бліжэйшым будучым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прамое пытанне ўкраінскай журналісткі кіраўнік дзяржавы сказаў: "Мне здаецца, не. Я веру, што, як гаворыць Прэзідэнт (Расіі. - Заўвага БЕЛТА), гэта пытанне закрыта сёння і назаўсёды. Гэта гаворыць і акуратны спакойны Лаўроў, і ўсё кіраўніцтва. Кансэнсус у расійскім грамадстве - няма такога пытання, дзе расіяне так падтрымлівалі б уладу, як па Крыме".

"Няма такой сілы, якая супраць жадання Расіі, можа гэта зрабіць, - заявіў кіраўнік дзяржавы аб верагоднасці сілавога або іншага вяртання Крыма. - Гэта тэрыторыя ўжо Расіі, як яны лічаць або думаюць аб ёй. І я не бачу нават у гэтым напрамку нейкіх дзеянняў. Можа, калі-небудзь у спакойным ключы, калі зменіцца палітыка, можа, новае пакаленне расіян будзе ва ўладзе - можа".

На яго думку, нават калі ў Расіі прыйдуць да ўлады людзі, якія асуджаюць далучэнне Крыма, яны не вернуць яго Украіне. "Паверце, я ведаю, пра што кажу. Не ўяўляю, якія павінны быць абставіны, каб Расія адмовілася ад Крыма сама", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ўзнікненне сітуацый, аналагічных далучэнню Крыма, было б немагчымым, калі б пасля распаду СССР Беларусь і Украіна не адмовіліся ад валодання ядзернай зброяй. Акрамя таго, абодва бакі зрабілі шмат памылак у канфлікце за Крым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі