Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 17:05

Лукашэнка: на польскім баку мноства безыменных магіл бежанцаў

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На польскім баку мноства безыменных магіл бежанцаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у час міграцыйнага крызісу на польска-беларускай граніцы з'явілася вялікая колькасць безыменных магіл бежанцаў. Але польскія ўлады ўтойваюць гэту інфармацыю, заявіў Прэзідэнт.

"Там ужо ў лясах у іх безыменных магіл мноства. І хто хавае гэтых людзей? Не ўлада. Яна (там жа надзвычайнае становішча ўведзена) туды нікога не пускае", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што журналісты і міжнародныя наглядальнікі працуюць толькі з беларускага боку граніцы.

"Тыя людзі, якія паміраюць у польскіх лясах... Там, прабачце, валяюцца трупы. І неабыякавыя палякі знаходзяць гэтых людзей у лясах і хаваюць. Таму, вось, сапраўды, безыменныя магілы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі